Адзіны акцыянер банка DnB Nord - нарвежскі DnB NOR Bank AS - вырашыў змяніць назву банка на DNB.

«Новая назва банка падкрэсліць, што банк належыць найбуйнейшай групе фінансавых паслуг Нарвегіі, якая ва ўсіх належачых ёй банках у 19 краінах свету будзе паслядоўна развіваць культуру паслуг і абслугоўвання кліентаў», - сказаў прэзідэнт і старшыня праўлення DnB Nord Б'ёрнар Лунд.

Новая назва банка будзе выкарыстоўвацца пасля атрымання дазволу Літоўскага банка і рэгістрацыі змененага статута банка ў Рэестры юрыдычных асоб з 11 лістапада 2011 года.

DNB будуць называцца ўсе належачыя групе фінансавых паслуг DnB NOR банкі і даччыныя прадпрыемствы ў Нарвегіі і іншых краінах, дзе працуе група.

Пасля змены назвы банка нумары рахункаў кліентаў застануцца ранейшымі, будуць сапраўдныя ўсе заключаныя дамовы, карты аплаты,
ўсе паслугі будуць прадастаўляцца ў звычайным парадку. Ранейшым застанецца і адрас, юрыдычны статус, код юрыдычнай асобы, код падаткаплацельшчыка ПДВ, паведамляе delfi.

Нагадаем, што Беларусі была перададзеная і інфармацыя аб прыватных рахунках, адкрытых на імя правабаронцы Алеся Бяляцкага і некаторых іншых беларускіх праваабаронцаў у Літве банкамі «DnB NORD» і «SEB».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0