Справаздача «Хартыі-97» са спаткання з міністрам замежных справаў Швецыі мела загаловак «Карл Більт: Лукашэнка можа збегчы з Беларусі».

Як паведамілі «Нашай Ніве» іншыя ўдзельнікі сустрэчы, гэта не адэкватны акцэнт. Гэтая фраза прагучала ў часе абмену рэплікамі ўсяго толькі як пабежны жарт.

У часе сустрэчы Більт выказаў упэўненасць, што «ўсе палітвязні ў Беларусі выйдуць на свабоду цягам двух тыдняў», а таксама падкрэсліў, што галоўнае — каб Беларусь захавала незалежнасць і еўрапейскасць.

Карл Більт — відны еўрапейскі інтэлектуал. Як міністр замежных спраў, ён адзін з аўтараў еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?