Акцыі былі прымеркаваныя да 20-й гадавіны прызнання бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі. Акцыі прайшлі ў Мінску, Жодзіне, Гомелі, Мазыры, Наваполацку, Жлобіне.

Бел-чырвона-белыя сцягі былі вывешаныя ў Мінску, Жодзіне, Мазыры, Жлобіне. У Гомелі і Наваполацкку з’явіліся графіці ў выглядзе «Пагоні».

Нагадаем, што адна з акцый у Мінску была азмрочаная затрыманнямі. Раніцай у панядзелак былі затрыманыя Наста Палажанка і Уладзімір Яроменка, пазней асуджаныя на 11 і 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Раніцай 19 верасня Моладзь БНФ таксама правяла акцыю, прысвечаную Дню герба і сьцяга. На мосце над Менскай кальцавой дарогай ля аўтастанцыі Сухарава-6 былі вывешаны бел-чырвона-белыя сцягі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?