Беларусь чакае ад новага пасла Украіны паслядоўнай і сістэмнай працы па выбудоўванні сапраўды партнёрскіх адносін ва ўсіх сферах супрацоўніцтва. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.

У гутарцы з паслом Украіны Віктарам Ціханавым Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Не хаваю, што я прасіў Віктара Януковіча накіраваць нам разумнага, вопытнага, адказнага [вменяемого] чалавека, каб падняць наша супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень і сцерці якіясьці шурпатасці ў нашых адносінах».

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час «мы наладзім дыялог з Украінай на самым высокім узроўні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?