Кампанія Google плануе ўкласці $75 млн для ўстаноўкі сонечных батарэй на дахах трох тысяч дамоў,
піша Los Angeles Times.

У аўторак кампанія абвясціла, што будзе фінансаваць устаноўку сонечных панэляў, кожная з якіх каштуе каля $30 тыс.

Згодна з планам кампаніі, «домаўладальнікі штомесяц аплачваюць выкарыстанне сістэмы, што часта аказваецца таннейшым, чым звычайная аплата электрычнасці», гаворыцца ў заяве Google.

Google будзе ўладальнікам батарэй, а грошы плануецца атрымліваць са спажыўцоў, якія будуць выкарыстоўваць энергію, вырабленую сонечнымі панэлямі.

Гэта другі праект кампаніі па інвеставанні ў выкарыстанне сонечных батарэй у паўсядзённым жыцці. Усяго Google укладае $850 млн у развіццё індустрыі, паведаміў кіраўнік аддзялення, звязанага з экалагічнымі праектамі, Рык Нідхем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?