Без працы засталіся Наталля Васілевіч і Андрэй Завадскі.

Дваім выкладчыкам Беларускага інстытута правазнаўства — Андрэю Завадскаму і Наталлі Васілевіч — не працягнулі кантрактаў. Але з пачатку верасня яны прыступілі да працы, бо значыліся ў раскладзе заняткаў. 26 верасня з’явіўся яшчэ адзін загад за подпісам рэктара інстытута Сяргея Самаля — адхіліць Завадскага і Васілевіч ад заняткаў, паведамляе радыё «Свабода».

Самі выкладчыкі звязваюць гэта са сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Андрэй Завадскі — актывіст асветніцкага грамадскага аб’яднання «Фонд Льва Сапегі», Наталля Васілевіч — рэдактарка сайта «Царква», дырэктар цэнтра «Экумена».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?