Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпадносін падпісалі 27 верасня ў Нью-Ёрку міністры замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і Княства Андора Хільбер Сабайя Суніе. Гэта адбылося «на палях бягучай сесіі Генеральнай асамблеі ААН», паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

У камюніке бакі заявілі аб жаданні «развіваць і ўмацоўваць дружалюбныя адносіны і супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай і культурнай галінах на аснове роўнасці, узаемнай павагі да суверэнітэту і незалежнасці абедзвюх дзяржаў і неўмяшання ва ўнутраныя справы кожнай з дзяржаў».

Згодна з практыкай, копія тэксту сумеснага камюніке была накіравана генеральнаму сакратару ААН для інфармавання дзяржаў — удзельніц арганізацыі аб устанаўленні дыпадносін паміж Беларуссю і Андорай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?