Падчас удзелу беларускай дэлегацыі ў гадавым сходзе МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне (22–25 верасня) быў вызначаны больш падрабязны фармат сустрэч, якія павінны адбыцца ў Мінску падчас візіту місіі МВФ (пачнецца 5 кастрычніка).
Пра гэта паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Сяргей Румас, які разам з намеснікам старшыні праўлення Нацбанка Тарасам Надольным наведаў амерыканскую сталіцу.

Суму, якую разлічвае пазычыць Беларусь у МВФ, ён не ўдакладніў.

Паводле слоў Румаса, беларускі ўрад упэўнены, што ў лістападзе атрымае другі транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. «Мы выконваем усе умовы, каб атрымаць усе траншы», — сказаў ён.

Раней Румас заявіў, што Беларусь можа прэтэндаваць на крэдыт МВФ у памеры ад 3 да 7 млрд. долараў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?