Кадр з фільма: галоўнага героя забіраюць у войска, медкамісія. Фота Sasza Reznikow, Facebook.com.

Кадр з фільма: галоўнага героя забіраюць у войска, медкамісія. Фота Sasza Reznikow, Facebook.com.

«Ці сапраўды фільм за $2 мільёны будзе пра Франака Вячорку?» — адказ на гэтае пытанне «Еўрапейскаму радыё для Беларусі» спрабаваў даць рэпер Vinsent (Зміцер Папко), які выконвае ў фільме галоўную ролю.

Ці сапраўды фільм за $2 млн будзе пра Франака Вячорку?

«Гэты фільм не пра Франака Вячорку насамрэч.

Там у гісторыі, канешне ж, ёсць нейкія дэталі з яго жыцця,
але ўвогуле гэта зборны вобраз чалавека, які імкнецца да свабоды, да волі», — растлумачыў ён. «Але я не магу расказваць усе акалічнасці сцэнару», — удакладніў Вінсэнт.

«Ці праўда, што табе плацяць 1000 еўра за адзін здымачны дзень?», — спытала ў яго журналістка Аня Балаховіч. Адказаць Vinsent не здолеў, даводзячы, што не ведае нават памеру свайго ганарара: «Я не магу каментаваць грашовыя пытанні, таму што я папросту не маю інфармацыі пра грошы…» —

«То бок табе яшчэ не заплацілі?» — «Гэта калі ласка, пытайцеся ў прадусара, а я не ведаю нічога».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?