У бытоўцы на будаўнічым аб’екце на вуліцы Казіміраўскай, 33 згарэў вартаўнік-кінолаг.

30 лістапада каля трэцяй гадзіны ночы на ​​тэрыторыі будаўнічага аб’екта загарэлася бытоўка. Пасля тушэння пажару ў памяшканні быў знойдзены моцна абгарэлы труп мужчыны, як высветлілася пазней, вартаўніка-кінолага. Дакладныя прычыны пажару высвятляюцца.

Паводле папярэдняй версіі, узгаранне адбылося альбо з-за парушэнні правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, альбо з-за непатушанай цыгарэты. Загінулы, 44-гадовы мінчанін, характарызаваўся як выканаўчы і адказны работнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?