Сустрэча адбывалася пад кантролем. Маці і сын размаўлялі праз шкло. Побач стаяў наглядчык, які слухаў іх размову. Па словах маці, нельга было размаўляць ні на якія тэмы, акрамя побытавых.

Маці сказала Уладзіславу Кавалёву, што будзе зробіць усё магчымае, каб абскардзіць прысуд. Дарэчы, сястра Кавалёва Таццяна таксама атрымала дазвол на сустрэчу з братам 5 снежня.

Нагадаем, што Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава прысудзілі да смерці. Іх прызналі вінаватымі ў тэракце ў метро і шэрагу іншых выбухаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?