У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на сваёй пляцоўцы выйграла ў дынамаўцаў Масквы з лікам 2:1 (1:1, 0:0, 1:0). Сустрэча прайшла 2 снежня ў прысутнасці 15.086 гледачоў.

Шайбы закінулі:

у Мінска — Даніэль Корса (3.37, 5×3, асістэнты — Петэр Падградскі, Яраслаў Обшут). Андрэй Стась не рэалізаваў буліт (22.59), Тэему Лайне (43.37, асістэнты — Сяргей Дрозд, Андрэй Стась).

у Масквы — Дзяніс Масалёў (15.28, 5×4, пас — Юрый Бабенка).

Склад «Дынама»: Мезін; Обшут — Словак, Лайне — Піўко — Іргл; Дзянісаў — Каралахці, Міхалёў — Корса — Плат; Гарошка — Падградскі, Лінгле — Кітараў — Кулакоў; Мялешка — Стась — Дрозд.

Пасля 29 гульняў «Дынама» з 51 ачком займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і чацвёртае — у агульнай табліцы
(13 перамог у асноўны час і 4 па булітах, 8 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 1 па булітах, розніца шайб 82–69).

Бамбардзіры: Джэф Плат — 22 (9+13), Збынек Іргл — 20 (9+11), Тэему Лайне — 16 (9+7), Шарль Лінгле — 15 (7+8), Даніэль Корса — 14 (8+6), Аляксандр Кулакоў — 13 (8+5), Лібар Піўка — 13 (3+10), Андрэй Міхалёў — 10 (4+6), Петэр Падградскі — 10 (2+8), Яраслаў Обшут — 10 (1+9), Андрэй Стась — 9 (4+5), Лукаш Краічак — 9 (2+7), Дзмітрый Корабаў — 9 (1+8), Ерэ Каралахці — 7 (3+4), Дзмітрый Мялешка — 6 (2+4), Уладзімір Дзянісаў — 4 (3+1), Сяргей Дрозд — 4 (2+2), Томаш Словак — 2 (1+1), Алег Гарошка, Аляксандр Кітараў, Аляксандр Паўловіч — па 1 (0+1).

Наступны матч мінскае «Дынама» правядзе дома 4 снежня з чарапавецкай «Северсталлю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?