«Як грамадзянін Рэспублікі Харватыя, краіны, якая цяпер фармальна ўвайшла ў склад Еўрапейскага саюза, і парламентарый краіны, якая змагаецца за справядлівасць і дэмакратыю, у якой 20 гадоў таму таксама былі сур’ёзныя праблемы, хачу выказаць сваю салідарнасць з усімі, хто змагаецца за дэмакратычнае грамадства ў сваіх краінах.

Я добра ведаю, што такое жыць у недэмакратычнай краіне, і я добра ведаю, як выводзіць сітуацыю з поўнага тупіку. Але хачу сказаць, што ніхто не мае права пакідаць адважных людзей змагацца ў адзіноце. І мне непрыемна, што так званыя дэмакратычныя краіны Еўропы часам думаюць пра свае інтарэсы, і не заўсёды ўспамінаюць пра тых, хто змагаецца за дэмакратыю ў сваіх краінах і ў Еўропе ў цэлым. І мяне цікавіць: дзе ж ляжаць межы Еўропы?

Многіх палітыкі гавораць пра межы паміж Еўрасаюзам і краінамі па-за еўразонай. Я ж думаю, што народ Беларусі цалкам мае права лічыць сябе членам сям’і дэмакратычных краін і тымі, хто павінен карыстацца ўсімі асноўнымі правамі і свабодамі.

І таму я салідарны з усімі беларускімі палітвязнямі, якія вядуць барацьбу за дэмакратыю.

Так, да прыкладу, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў фармальна мой калега. Я быў міністрам у складаны час і разумею ўсю складанасць працы МЗС у складаныя для краіны перыяды. Я ведаю, што Саннікаў не падзяляў той курс, які выбралі ўлады вашай краіны. І думаю, што прыклад Саннікава — вельмі важная дэманстрацыя таго, які на самай справе рэжым у Беларусі», — заявіў Таніна Піцула

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?