У Беларусі з 1 студзеня 2012 уводзяцца новыя стаўкі платы за праезд па аўтамабільнай дарозе М-1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі,
паведамілі ў прэс-службе дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый.

У адпаведнасці з пастановай Мінтранса ад 2 лістапада 2011 № 70 уводзіцца новая катэгорыя платнікаў — уладальнікі (карыстальнікі) аўтамабільных транспартных сродкаў краін Мытнага саюза (замест Расійскай Федэрацыі). Акрамя таго, аўтамабільныя транспартныя сродкі вышынёй не больш за 210 см не будуць дзяліцца на катэгорыі ў залежнасці ад колькасці восяў.

Для ўладальнікаў легкавых аўтамабільных транспартных сродкаў Беларусі (транспартны сродак вышынёй не больш за 210 см) захаваная нулявая стаўка за праезд. З 1 студзеня аналагічныя транспартныя сродкі краін Мытнага саюза таксама будуць вызваленыя ад платы за праезд.

У пастанове асобна агаворваецца аб транспартных сродках Беларусі, якія будуць мець ільготную стаўку за праезд. Да іх адносяцца, у прыватнасці, маршрутныя аўтобусы, аўтатранспарт, які ажыццяўляе перавозку малака, хлеба, сельскагаспадарчай прадукцыі, і некаторыя іншыя.

Для асобных катэгорый уладальнікаў транспартных сродкаў замежных дзяржаваў і краін Мытнага саюза стаўкі за праезд павялічваюцца.

Падрабязна з дакументам можна азнаёміцца на сайце «Белаўтадар» у рубрыцы «Заканадаўства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?