24 снежня ў Цэнтры культуры і вольнага часу ў Брэсце прайшоў развітальны вечар брэсцкага «Свабоднага тэатра».
Брэсцкі «Свабодны тэатр» праіснаваў больш за дзесяць гадоў, аднак акцёры вырашылі пачаць новы праект: тэатр працягне існаваць у новай форме пад назвай «Крылы Халопа».
Акцёры называюць некалькі прычын закрыцця праекта. Сярод іх наяўнасць «Беларускага свабоднага тэатра», «
За дзесяць гадоў у тэатры створана восем спектакляў, якія ўдзельнічалі ў многіх фестывалях у Беларусі, Польшчы, ва Украіне. У рамках заключнага вечара «Свабоднага тэатра» была прадстаўлена выстава дэвіянтнага мастацтва, адбылося выступленне гурту «Рацыянальная дыета» і заключная дыскатэка «Танцы на касцях».