Святы Сінод БПЦ заснаваў Упраўленне справамі Беларускага Экзархата, а яго кіраўніком прызначыў арцхіяпіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя,
паведамілі ў Беларускім Экзархаце.

Другое афіцыйнае найменне новага органа — Упраўленне справамі Беларускай праваслаўнай царквы. Як растлумачылі ў Экзархаце,

яно атрымала правы Сінадальнай установы для
аказання Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі дапамогі і садзейнічання ў кіраванні Экзархатам, а таксама для кантролю за выкананнем епархіямі БПЦ і іх кананічнымі падраздзяленнямі Статута РПЦ, рашэнняў памесных і архірэйскіх сабораў РПЦ, Святога Сінода, Статута БПЦ і рашэнняў Святога Сінода, а таксама агульнацаркоўнага суда і Царкоўнага суду Беларускага Экзархата.

У Экзархаце дадалі, што на пасаду старшыні Камісіі па кананізацыі святых БПЦ, якую раней займаў архіяпіскап Гурый, прызначаны япіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфан. Акрамя таго, Сінод ператварыў канцылярыю Беларускага Экзархата ў Сакратарыят Упраўлення справамі Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата. Таксама экспертная кананічнай-прававая камісія пры Царкоўным судзе Беларускага Экзархата ператворана ў кантрольную кананічнай-прававую камісію Упраўлення справамі Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?