Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Часам снег, па захадзе слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу заходні, днём пераменных напрамкаў 4—9 м/с, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 2—8°С, максімальная днём мінус 4, плюс 1°С.
У Мінску заўтра, у суботу, часам снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу заходні, днём пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3—5°С,
максімальная днём мінус 1—3°С.
У наступныя двое сутак па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У нядзелю, 15 студзеня, часам снег, ноччу слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5—10 м/с, ноччу па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1—8°С,
ноччу месцамі да мінус 10°С. Далейшае ўзмацненне маразоў.
У панядзелак, 16 студзеня, часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4—11°С, месцамі да мінус 13—15°С, максімальная днём мінус 2—9°С.