Віктар Шалкевіч, чый стыль нельга акрэсліць адным музычным тэрмінам (тут і бардаўская песня, і гарадскі шансон, і танга, і блюз) выступіць 10 лютага ў Доме культуры Беларускага таварыства глухіх імяН. Ф. Шарко з праграмай найлепшых і новых песняў.
Звычайна разам з вялікім сольным канцэртам Віктар Шалкевіч праводзіць прэзентацыю кніг, ці дыскаў, ці проста новых песняў. Чаго чакаць аматарам ад канцэрта, «Наша Ніва» даведалася ў самога музыкі.
«Канцэрт будзе ў трох аддзяленнях, — кажа Шалкевіч. — У першым прагучаць старыя добрыя песні, у другім — абсалютна новыя песні, якія дагэтуль ніхто не чуў: “Песня пра каханне на цыраце”, ці “Песня камсамольца” –- вельмі класная, дарэчы.А ў канцы будуць таксама больш новыя песні, які, што праўда, вядомыя. Мы прыездзем утрох — з электрагітарай і фартэпіяна».
Канцэрт адбудзецца 10 лютага ў ДК БелТГ ім.Н. Ф. Шарко (вул. Уральская, 3, ст. м. Трактарны Завод). Пачатак а 19.00.
Даведкі пра канцэрт па тэлефоне: (29) 649-08-88. Квіткі ад 25 000 да 45 000 рублёў. Кропкі продажу: пераход ст.м "Плошча Я.Коласа, пераход ла ГУМа і іншыя касы горада.
0
0
0
0
0
0