Сустрэча адбылася 4–5 лютага ў Вустэры (штат Масачусетс).

У складзе гасцей адсутнічалі першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (у ЗША прыехала, але спаслалася на недахоп часу для аднаўлення пасля траўмы спіны, атрыманай у фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі) і капітан Сяргей Цяцерын (знаходзіўся разам з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы).

Вынікі:

Анастасія Якімава (65-е месца ў адзіночным рэйтынгу) — Крысціна Макхейл (38) — 0:6, 4:6.

Вольга Гаварцова (97) — Серэна Уільямс (12) — 5:7, 0:6.

Анастасія Якімава — Серэна Уільямс — 7:5, 1:6, 1:6.

Дар’я Кустава (604) — Крысціна Макхейл — 0:6, 1:6

Анастасія Якімава (180) / Дар’я Кустава (166) — Лізэль Хубер (1-е месца ў парным рэйтынгу) / Венус Уільямс (без рэйтынгу) — 1:6, 2:6.

У красавіку беларускай зборнай давядзецца ўдзельнічаць у матчы за права застацца ў II Сусветнай групе КФ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?