Прадпрыемствы і суб’екты гаспадарання з доляй дзяржавы больш як 50% будуць аплачваць спажытыя звыш устаноўленага ліміту газ і электрычнасць па падвойным тарыфе. Адпаведная пастанова Мінэканомікі № 11 ад 26 студзеня 2012 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Устанавіць да вызначаных у адпаведнасці з заканадаўствам тарыфаў на электрычную энергію і цэнаў на прыродны газ, спажытых звыш аб’ёмаў, неабходных для выканання заданняў, устаноўленых у пастанове Савета міністраў ад 30 снежня 2011 года № 1777, пачынаючы з вынікаў працы за студзень 2012 года, павышаючыя каэфіцыенты ў памеры 2», — гаворыцца ў дакуменце.

Як паведамлялася раней, перад дзяржпрадпрыемствамі пастаўлена задача знізіць у 2012 годзе спажыванне электраэнергіі і прыроднага газу на вытворчыя патрэбы да ўзроўню 2011 года не менш чым на 5%.

Павышаючы каэфіцыент дзейнічае да 31 снежня 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?