Дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота правядзе шэраг рабочых сустрэч у Мінску.

7 лютага Рапота возьме ўдзел у нарадзе, на якой будуць падведзены вынікі рэалізацыі праграм і мерапрыемстваў у сферах бяспекі, абароны, праваахоўнай дзейнасці, абароннай прамысловасці і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ў 2011 годзе. У гэты ж дзень ён наведае ААТ «Інтэграл».

На 8 лютага прызначаны рабочыя сустрэчы Рыгора Рапоты з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем і прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.

Запланаваны рабочыя сустрэчы дзяржсакратара з міністрам спорту і турызму Алегам Качаном і старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандрам Шпілеўскім.

Паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгор Рапота быў прызначаны на пасаду дзяржсакратара саюзнай дзяржавы 25 лістапада 2011 года. Ён пачаў выконваць абавязкі 15 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?