Пракуратура не будзе пачынаць крымінальную справу супраць лідара гурта «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка з-за адсутнасці ў яго словах крымінальнага ўчынку. Пра гэта гаворыцца ў лісце з пракуратуры Мінска, які атрымала адвакат музыканта.

«Напісана, што

паводле вынікаў гэтай праверкі, прынятае працэсуальнае рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з-за адсутнасці грамадска небяспечнага ўчынку, прадугледжанага крымінальным законам, —
зачытвае ліст з пракуратуры прэс-сакратар «Ляпісаў» Аляксандр Бергер.
— Тут напісана чысло 22.12.2011 года, але мы атрымалі яго толькі праз месяц».

Праўда, пакуль Сяргей Міхалок у Беларусь не ездзіў, а калі нават збярэцца, то афішаваць гэтага не будзе, дадае Бергер.

Нагадаем, у кастрычніку мінулага года Сяргею Міхалку прыйшла павестка ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска. Але ў гэты час ён знаходзіўся ў замежным туры і на сустрэчу не прыйшоў. Пазней, следчы патлумачыў Еўрарадыё, што крымінальная справа не заводзілася, а пракуратура праводзіць праверку па факце выказванняў музыканта ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, у якіх ён жорстка крытыкаваў кіраўніка Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?