Вечарам 7 лютага ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) з улёткамі затрымалі двух актывістаў арганізацыі «Малады фронт» (афіцыйна зарэгістраванай у Чэхіі) Яраслава Грышчэню і Вадзіма Вашкевіча.

Юнакі распаўсюджвалі ўлёткі эканамічнай тэматыкі, у якіх была прыведзена табліца з інфармацыяй пра рост курсу даляра за апошнія 10 гадоў у 10 раз і пра павелічэнне міжнароднай завінавачанасці Беларусі ў шэсць разоў за апошнія пяць гадоў.

«Нашы дзеці будуць нам і нашаму ўраду ўдзячныя за моцную і квітнеючую Беларусь, адпрацоўваючы даўгі за мяжой», — паведамляюць ва ўлётках баранавіцкія маладафронтаўцы.

На гэты час лёс затрыманых невядомы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?