Баскетбалістка зборнай Беларусі і расійскага клуба УГМК, найлепшая цэнтравая чэмпіянату свету 2010 года Алена Леўчанка 7 лютага падпісала кантракт з клубам жаночай Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі "Атланта Дрым",
паведамляе сайт спартсменкі.

Леўчанка ўжо выступала за "Атланту" ў сезоне 2010 года і дайшла разам з ёю да фіналу, першынстваваўшы ва Усходняй канферэнцыі.

"Увесь час прыемна вяртацца ў каманду, дзе цябе ведаюць і ты ведаеш трэнераў, некаторых гульцоў, — цытуе Леўчанку яе сайт. — Таму, канешне, у мяне цудоўны настрой. У "Атланце" мне ўсё падыходзіла і ўсе падабалася. Ну і, самае галоўнае, у сезоне-2010, мы сталі чэмпіёнамі Усходняй канферэнцыі і дайшлі да фіналу. Гэта шмат значыць для мяне".

"Што да нацыянальнай зборнай Беларусі, летам нам давядзецца гуляць кваліфікацыю да чэмпіянату Еўропы 2013 года. Зборная для мяне заўсёды была важная, і я буду рабіць усё магчымае, каб дапамагчы камандзе і сумясціць выступленне ў ёй з гульнямі ў WNBA", — заявіла баскетбалістка.

У ЗША беларуска адправіцца адразу пасля завяршэння чэмпіянату ў расійскай прэм'ер-лізе. Першая гульня "Атланты" запланаваная на 19 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?