Экс-сенатар ЗША Рык Санторум стаў пераможцам галасавання (кокусы) сярод чальцоў Рэспубліканскай партыі ў штаце Мінесота. Акрамя таго, у аўторак ён атрымаў перамогу на праймерыз у штаце Місуры.

Таксама ў аўторак прайшлі кокусы ў штаце Каларада, аднак іх вынікі пакуль не вядомыя.

У ходзе сходаў выбаршчыкаў і папярэдніх выбараў у кожным з амерыканскіх штатаў вызначаецца адзіны кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі.

Пакуль больш за ўсё шанцаў, на думку экспертаў, у Міта Ромні, аднак няўдачы ў Мінесоце і Місуры могуць пахіснуць яго пазіцыі.

Былы губернатар Масачусетса Міт Ромні перамог на праймерыз у Фларыдзе і Нью-Гэмпшыры, у Аёве перамог Санторум. Гінгрыч перамог у Паўднёвай Караліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?