У Беларусі ў 2012 годзе будзе адкрыты набор у практыка-арыентаваную магістратуру. Нарматыўны прававы акт, рэгулюючы парадак прыёму, умовы арганізацыі ўступных іспытаў і залічэння асоб для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені зацверджаны пастановай Саўміна ад 2 лютага 2012 года № 110,
паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Як расказаў начальнік аддзела вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Эдуард Шаўцоў, у гэтым годзе установы вышэйшай адукацыі ўпершыню прапануюць навучэнцам адукацыйныя праграмы II ступені вышэйшай адукацыі з паглыбленай падрыхтоўкай для іх далейшай інавацыйнай дзейнасці ў галінах эканомікі, навукі і сацыяльнай сферы.

Новы дакумент распаўсюджваецца на ўстановы вышэйшай адукацыі незалежна ад форм уласнасці і падпарадкаванасці, якія рэалізуюць на вочнай і завочнай формах два віды праграм
 — адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені, якая фарміруе веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы, а таксама адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста, што забяспечвае атрыманне ступені магістра. «Такім чынам, пры наяўнасці адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, прафесарска-выкладчыцкага складу падрыхтоўку практыка-арыентаваных магістраў могуць ажыццяўляць установы вышэйшай адукацыі як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці», — сказаў Эдуард Шаўцоў.

Таксама вызначаны пералік дакументаў, неабходны для прадастаўлення ў прыёмныя камісіі грамадзянамі, якія жадаюць удзельнічаць у конкурсе, тэрміны іх падачы, правядзення ўступных іспытаў і залічэння ў магістратуру.

Як адзначыў Эдуард Шаўцоў, прыняцце пастановы будзе садзейнічаць сістэмнаму і ўзгодненаму рэгуляванню нарматыўных прававых адносін у галіне вышэйшай адукацыі. Неабходнасць у нарматыўным і прававым рэгуляванні гэтага напрамку таксама абумоўлена плануемым уступленнем Беларусі ў Балонскі працэс, у большасці краін-удзельніц якога II ступень вышэйшай адукацыі з’яўляецца практыка-арыентаванай магістратурай.

Пастанова вызначае, што кантрольныя лічбы прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені фарміруюцца: для ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені, фарміруючую веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы з прысваеннем ступені магістра — у межах да 7 працэнтаў ад колькасці выпускнікоў бягучага года, якія навучаліся на I ступені; для ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста, з прысваеннем ступені магістра — таксама ў межах да 7 працэнтаў ад колькасці выпускнікоў бягучага года, якія навучаліся на I ступені.

«Калі падрыхтоўка спецыялістаў на I ступені вышэйшай адукацыі, якія засвойваюць набытыя веды, набывае масавы характар, то падрыхтоўка магістраў — гэта падрыхтоўка прафесіяналаў, здольных удасканальваць, уносіць свой уклад у развіццё навукі, эканомікі, сацыяльнай сферы», — падкрэсліў Эдуард Шаўцоў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?