«Я маю справу са СМІ ўжо чвэрць стагоддзя, — цытуе Чуркіна радыё „Голас Амерыкі“. — І ніколі не бачыў нічога падобнага. Ёсць дэзінфармацыя, ёсць хлусня, ёсць нахабная хлусня — але ў мяне няма словаў, каб ахарактарызаваць дадзены выпадак».

СМІ паведамлялі, што дыпламат Чуркін нібыта папрасіў кіраўніка МЗС Катара «не вякаць».

Расійскі прадстаўнік паведаміў на прэс-канферэнцыі, што на мінулым тыдні ён тройчы сустракаўся з прэм’ер-міністрам Катара ў Нью-Ёрку, і што кожная гэтая сустрэча праходзіла пры шматлікіх сведках, уключаючы дыпламатаў з розных краін і чальцоў катарскай дэлегацыі.

«Я не правёў ніводнай секунды з прэм’ер-міністрам Катара сам-насам, без сведак, калі я мог бы словамі або фізічна пагражаць яму», — сказаў Чуркін, ахарактарызаваўшы паведамленні пра гэтыя пагрозы як «ганебныя, брудныя і, вядома ж, правакацыйныя».

Пра інцыдэнт, што нібыта адбыўся ў суботу падчас паседжання Рады Бяспекі ААН пры абмеркаванні сірыйскага пытання, у аўторак паведамляў алжырскі партал Algeria ISP.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?