У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я для арганізацыі бяспекі дарожнага руху хуткасныя абмежаванні ўведзены на васьмі ўчастках Мінскай кальцавой аўтадарогі, таксама на аўтадарозе М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС.
Пра новыя хуткасныя рэжымы інфармуюць выстаўленыя часовыя забараняльныя знакі абмежавання максімальнай хуткасці руху.
План «Надвор’е» рэалізуецца ў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
0
0
0
0
0
0