Дыпляматычныя вайна супраць эўрапейскіх дыпмісій цалкам прадказальная з пункту гледжаньня беларускага назіральніка.
Гэта ўсяго толькі адна з войнаў, якую вядзе Лукашэнка, каб утрымаць свой рэжым адзінасобнай улады:інфармацыйнай вайны, каб захаваць кантроль за мазгамі насельнікаў Беларусі, культурнай вайны, каб ня даць разьвіцца нацыянальнай беларускай ідэнтычнасьці. Нарэшце, паколькі
зь зьяўленьнем Інтэрнэту і спадарожнікавай тэлевізіі Лукашэнка церпіць паразу за паразай у гэтых войнах,яго воінству кадэбістаў, судзьдзяў, турэмшчыкаў, ідэолягаў, чэсных журналістаў, амонаўцаў і протчых байцоў трэба ясна паказаць, хто яшчэ ў хаце пахан.
Дыктатары ва ўсім сьвеце ваяўнічыя, незгаворлівыя, схільныя да параноі, пошуку ворагаў.У нейкі момант ў зьнешняй палітыцы яны пачынаюць ужываць сродкі і мэтады, апрабаваныя ў палітыцы ўнутранай. (Практычнай сэгрэгацыі беларускага грамадзтва на расейскамоўную большасьць і беларускамоўных «адмарозкаў» тут адпавядае перасьлед польскай і эўрапейскай дыпмісій пры паблажлівым стаўленьні да ўсіх астатніх.)
Пры гэтым яны хістрыя і помсьлівыя, і ўсе свае заганы звычайна прыпісваюць тым, ад каго зыходзіць пагроза іх уладзе —апазыцыйным палітыкам, шараговым нацыяналістам, супрацоўнікам незалежных
Дыпляматычная вайна Лукашэнкі з Эўропай, толькі пачыўшыся, ужо прайграная.Адзіны спосаб ператрываць для дыктатара — лішні раз не нарывацца на непрыемнасьці. Не будзіць ліха пакуль ціха. Лукашэнка выйшаў на сьцяжыну вайну — і лішні раз паказаў Эўропе неадэкватнасьць створанага ім рэжыму.
Магчыма, Эўропа ў адказ так і не абвесьціць эмбарга на пастаўкі беларускай прадукцыі. Але дакладна рэакцыяй будзе павелічэньне ўвагі да беларускага выпадку,што выльецца ў новыя кантакты, мазгавыя штурмы, праекты і праграмы — якіх бы не было, не пачні Лукашэнка гэтую вайну.
0
0
0
0
0
0