Адказу, які, здаецца, цікавіць усіх, пакуль не ведае нават прафесійнае журы. Імя пераможцы стане вядомае непасрэдна напярэдадні цырымоні ўручэння, якая адбудзецца 3 сакавіка а 17:00 у Мінску.
Дарэчы, цікава параўнаць чытацкія густы з меркаваннем гэтага самага журы.
Калі б лёс прэміі быў у вашых руках, каму б вы прызначылі галоўны прыз — 105 мільёнаў рублёў ад ЗАТ «Самбелбанк»?
Нагадаем, якія кнігі трапілі ў фінал прэміі:
Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы» (Мінск: Логвінаў);
Альгерд Бахарэвіч «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» (Радыё Свабода, серыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе»);
Павал Касцюкевіч «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту» (Мінск: Логвінаў);
Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман» (Мінск: Логвінаў, серыя «Кнігарня «Нашай Нівы»);
Аляксандр Лукашук «След матылька. Освальд у Мінску» (Радыё «Свабода», серыя «Бібліятэка
Свабоды. ХХІ стагоддзе»);
Андрэй Федарэнка «Мяжа» (Мінск: Літаратура і Мастацтва, серыя «Лімаўскі фальварак»).
Прагаласаваць можна тут!
Галасаванне будзе працаваць да вечара 2 сакавіка.