Польскі сейм прыняў 2 сакавіка рэзалюцыю з патрабаваннем да Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных, паведамляе Польскае агенцтва друку.
Апрача таго, сейм заклікаў парламентарыяў краін Еўрасаюза да актыўных дзеянняў у падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Тэкст падрыхтаваны прэзідыумам камісіі сейма па міжнародных справах і прэзентаваны спікерам польскага парламента Эвай Копач.
«Драматычная
У ліку іншага польскія парламентарыі дамагаюцца неадкладнага вызвалення беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, выступаючы за ідэю ўручэння яму Нобелеўскай прэміі міру.
«Падтрымліваючы ініцыятыву ўручэння абаронцу правоў чалавека ў Беларусі Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру, сейм выказвае ўдзячнасць парламентарыям краін ЕС і Савета Еўропы, якія падтрымалі яго кандыдатуру, і заклікае працягваць праяўляць актыўнасць у гэтым кірунку», — гаворыцца ў рэзалюцыі.