У Гродзенскай вобласці зламыснікі пад выглядам гарэлкі маглі рэалізаваць амаль 10 тысяч літраў шклоачышчальніка, так званага "Максімкі".
Як паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі,
небяспечны груз супрацоўнікі службы БЭЗ УУС Гродзенскай вобласці знайшлі ў аўтамабілі, прыпаркаваным у адным з гаражных кааператываў горада.Высветлілася, што больш за 2 тысячы літраў спіртазмяшчальнай вадкасці з этыкеткамі "Антиобледенитель" расійскай вытворчасці ў Гродна прывёз жыхар Бабруйска.
У часе далейшай праверкі ўдалося выявіць яшчэ 7,8 тысячы літраў шклоачышчальніка, які захоўваўся ў грузавым аўтамабілі "Сканія" на адной з гродзенскіх стаянак. Кошт канфіскаванага грузу склала амаль 800 мільёнаў рублёў.
Як адзначаюць у міліцыі, відавочна, што выкарыстоўваць тавар па наўпростым прызначэнні ніхто не збіраўся. На думку аператыўнікаў,
вадкасць з пяцілітровых ёмістасцяў папросту не паспелі разліць у бутэлькі і аддаць у дробнарознічную сетку вобласці. У тым, што "спіртное", патрапіўшы на "прылаўкі", карысталася б попытам, у міліцыі не сумняюцца, паколькі бутэлька такога "напоя" каштуе ў разы танней за крамную гарэлку.
А між тым
тэхнічны спірт не адрозніваецца ад этылавага ні колерам, ні пахам.Выявіць шкодны для здароўя дыэтылфталат, які ўваходзіць у яго склад, можна толькі шляхам правядзення экспертызы.
Трапляючы ў арганізм, дыэтылфталат назапашваецца, руйнуючы печань, што паступова прыводзіць да смерці.
Паводле статыстыкі ад няякаснага алкаголю ў Беларусі штогод памірае больш за 2,5 тысячы чалавек.
0
0
0
0
0
0