Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 31 сакавіка, у Беларусі будзе пераважаць пахмурнае надвор'е. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём 2—8°С вышэй за нуль.

У Мінску ў суботу часам чакаецца мокры снег і дождж. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 3—5°С.

1 красавіка сіноптыкі прагназуюць пахмурнае з праясненнямі надвор'е. Часам снег, слабая завіруха. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5—10 м/с, месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С,

днём мінус 2 — плюс 5°С.

2 красавіка чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 6—11 м/с, месцамі парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 2—8°С ніжэй за нуль, днём 0 — плюс 7°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?