Выступ каманды Аляксандра Кульлінковіча плянаваўся 30 сакавіка ў менскім Rocker Bar (былым Jolly Roger Cafe). Але ў дзень канцэрту яго арганізатары вымушаныя былі паведаміць музыкам і гледачам аб адмене мерапрыемства. «У дырэкцыі клюбу мне паведамілі, што мы ня можам правесьці гэты канцэрт. Было нейкае тэлефанаваньне. Прычына — усім вядомая», — паведаміла «Тузіну Гітоў» арганізатарка канцэрту.

Калі Алеся Нячаева бралася за арганізацыю канцэрту гурта Neuro Dubel, яна разумела, што мерапрыемства можа і не адбыцца. «Але надзея памірае апошняй, таму былі спадзяваньні, што канцэрт пройдзе», — кажа яна. Да сёньняшняга дня інфармацыя аб выступе ў Rocker Bar актыўна распаўсюджвалася ў сеціве, гледачы спраўна замаўлялі месцы. Але за некалькі гадзінаў да пачатку, Алеся вымушаная была паведамляць усім пра адмену мерапрыемства. «У дырэкцыі клюбу мне паведамілі, што мы ня можам правесьці гэты канцэрт. Было нейкае тэлефанаваньне. Прычына — усім вядомая», — кажа арганізатарка.

Rocker Bar — гэта новая пляцоўка, якая зьявілася на месцы Jolly Roger Cafe, дзе ў сярэдзіне студзеня здарыўся пажар. 30 сакавіка Neuro Dubel мусіў прадставіць тут сваю акустычна-электрычную праграму, якую музыкі рэпэтавалі з новым часовым удзельнікам каманды Андрэем Ліхашэрставым (нязьменны бубнач каманды Андрэй Сьцепанюк праз праблемы са здароўем трапіў у шпіталь). У канцэрце таксама меліся ўзяць удзел гурты Niroad і МамаЧе.

Глядзі яшчэ: Канцэрт «Тузін. Unplugged» адменены
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?