Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць якасную падрыхтоўку беларускіх біятланістаў да зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы. Адпаведную задачу ён паставіў 2 красавіка перад старшынёй Беларускай федэрацыі біятлона, старшынём КДБ Вадзімам Зайцавым.

Вадзім Зайцаў далажыў аб планах па развіццю біятлона ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка даручыў палепшыць трэнерскую работу, каб максімальна добра падрыхтаваць беларускіх спартсменаў да наступных зімовых Алімпійскіх гульняў.

Лукашэнка таксама паставіў задачу больш актыўна развіваць спартыўны комплекс «Раўбічы», выкарыстоўваць яго для правядзення спаборніцтваў міжнароднага класа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?