11 красавіка рознічныя і адпускныя цэны на паліва выраслі на 5%. Пра гэта паведамляецца на сайце канцэрна «Белнафтахім».

Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва на АЗС пабольшалі ў сярэднім на 5% і з 11 красавіка 2012 складаюць за 1 літр:

бензін Нармаль-80 — 6050 рублёў,

бензін АІ-92 — 6300 рублёў,

бензін АІ-95 — 6800 рублёў,

дызельнае паліва — 6950 рублёў.

Перагляд цэнаў на нафтапрадукты здзейснены ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Дзеючыя рознічныя цэны на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэйшымі за ўзровень аналагічных цэн у Расійскай Федэрацыі на 15-18%, паведамляецца на сайце канцэрна.

Гэта другое падаражанне паліва ў гэтым годзе. Першае ў гэтым годзе падаражанне аўтамабільнага паліва адбылося 14 сакавіка. Цэны тады павялічыліся таксама ў сярэднім на 5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?