З 20 па 30 красавіка УП «Белтэхагляд» сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй і транспартнай інспекцыяй Мінтранса праводзіць рэспубліканскую дэкаду «Вучэбны аўтамабіль».

У Міністэрстве транспарту канстатуюць: «маладымі» вадзіцелямі са стажам кіравання аўтамабілем да аднаго года ў Беларусі ўчыняецца прыкладна 5% дарожна-транспартных здарэнняў.

Задачай дэкады з’яўляецца павышэнне якасці падрыхтоўкі вадзіцеляў. Галоўная мэта — прафілактыка парушэнняў патрабаванняў праграм і тэхнічных нарматыўна-прававых актаў у галіне падрыхтоўкі вадзіцеляў.

Па стане на 31 сакавіка 2012 года дзейнасць па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў у Беларусі ажыццяўлялася ў 514 вучэбных арганізацыях. У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года колькасць вучэбных арганізацый павялічылася на 15.

У 2011 годзе вучэбнымі арганізацыямі рэспублікі ўсяго падрыхтавана 178 тыс. 572 вадзіцелі, што на 6,7% больш, чым у 2010 годзе.

Адзначаецца рост колькасці падрыхтаваных вадзіцеляў у Брэсцкай (на 19,9%), Гомельскай (на 12,8%), Магілёўскай (на 9,1%), Гродзенскай (на 8,3%), Віцебскай (на 6,2%) і Мінскай (на 0,5%) абласцях. У той жа час зніжэнне колькасці падрыхтаваных вадзіцеляў адзначана ў Мінску (на 0,6%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?