Калі раней расейцы куплялі аўтамабілі ў беларускіх аўтасалонах, то цяпер — беларусы вязуць куды больш танныя іншамаркі з Расіі.

Дырэктар ТАА «Мультысалон» Дзмітрый Прыстаўка назваў сітуацыю «прадказальнай іроніяй лёсу аўтамабільнага рынку».

Цікавасць беларускіх аўтааматараў да схеме паставак з Расіі падаграваюць нізкія цэны. На пэўныя мадэлі аўтамабіляў эканомія дасягае 10–20%. Усяму віной не толькі больш нізкая стаўка ПДВ у Расіі (18% супраць 20% у Беларусі), але і эканомія на маштабах: дзеля расійскіх імпарцёраў, якія штогод пралаюць сотні тысяч аўтамабіляў, сусветныя вытворцы ідуць на больш істотныя саступкі. «Акрамя таго, расійскія дылеры дзейнічаюць у жорсткім канкурэнтным асяроддзі, таму з большай ахвотай рашаюцца на распродажы і акцыі, якія для Беларусі звычайна неўласцівыя», — растлумачыў эксперт.

«Некаторыя беларускія аўтадылеры апынуліся ў нявыгадным становішчы, бо для беларускага спажыўца выйгрыш у $ 3–4 тысячы — істотная нагода набыць іншамарку на расійскім рынку», —
адзначыў Дзмітрый Прыстаўка. Напрыклад, розніца ў кошце  Peugeot 308 дасягае $4300, на Ford Focus — $4200, а на Volkswagen Jetta — і зусім $5800.

Да канца года структура аўтамабільнага рынку Беларусі можа адчувальна змяніцца. Па прагнозах старшыні праўлення аўтамабільнай асацыяцыі БАА Сяргея Міхневіча, афіцыйныя дылеры, якія працуюць напрамую з вытворцам, не далічацца як мінімум 1 тысячы кліентаў. І гэта — толькі па аптымістычных прагнозах.

Рынкавае «акенца» ужо асвойваюць новыя гульцы — кампаніі, якія вырашылі заняцца пастаўкамі аўтамабіляў з Расіі. Схема адкрытая і празрыстая:

кліент звяртаецца да беларускага пасярэдніка, які шукае яму новую іншамарку і самастойна дастаўляе яе на аўтавозе ў Беларусь.
Прычым найбольш кемлівым кампаніям атрымоўваецца атрымліваць зніжкі ад расійскіх імпарцёраў, так што беларусу іншамарка дастаецца па цане, аналагічнай той, што дзейнічае для любога расійскага кліента. Дастаўка і страхоўка аўтамабіля пры гэтым кладуцца на шыю, дакладней «кашалёк», кампаніі-пасрэдніка.

Падобная схема ўжо знаёмая беларусам: яе прытрымліваліся бізнесмены, якія ўвозілі па замове патрыманыя іншамаркі з ЗША і Канады. У адрозненне ад іх, цяперашнія ўдзельнікі рынку прапануюць толькі новыя аўтамабілі сусветных вытворцаў, а, значыць, пакупнік атрымлівае гарантыю вытворцы і магчымасць ажыццяўляць сэрвіснае абслугоўванне ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?