Летась кампанія Ford размясцілася на другой пазіцыі па аб’ёме продажаў у малым класе. Больш папулярнай мадэллю, чым Fiesta, у сегменце В быў толькі Volkswagen Polo. «Французу» Peugeot 207 дастаўся толькі пяты радок рэйтынгу.
Але ў PSA спадзяюцца значна павялічыць сваю долю ў дадзеным класе.
Peugeot 208 значна карацейшы за папярэдніка і лягчэйшы на 173 кг (у базавай версіі). PSA разлічвае прадаваць у год па 420 тыс. экзэмпляраў дадзенай мадэлі. Дарэчы, летась было прададзена каля 220 тыс. Peugeot 207. Што ж, паглядзім, ці атрымаецца мадэлі 208 наблізіцца да «дзядулі» Peugeot 206, які некалькі гадоў быў самым папулярным аўтамабілем у Еўропе.