За апошнія шэсць гадоў колькасць расіянаў, якія выступаюць за тое, каб пахаваць у зямлі цела Уладзіміра Леніна, павялічылася на 10%, сведчаць звесткі апытання фонду «Грамадская думка».

Усяго за пахаванне Леніна выказаліся 56% апытаных.

Расце і колькасць людзей, якія ставяцца да чарговага дня нараджэння правадыра сусветнага пралетарыяту з абыякавасцю: калі ў 2004 годзе такіх было 26%, то вясной 2012 года — ужо 32%.

Пры гэтым большасць расіянаў па-ранейшаму лічаць, што дзень нараджэння Леніна (22 красавіка) — важная дата ў расійскай гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?