Мытнікі Брэста не дазволілі Аляксандру Віганду — кіраўніку нямецкай ініцыятывы «Ост-Вэстфаміліенхільфэ» — увезці ў Беларусь падарункі дзецям з прытулкаў.

Супрацоўнікі мытні патлумачылі, што вага падарункаў ажно ў шэсць разоў перавышае дазволеную.

Спадар Віганд мусіў вярнуцца і пакінуць частку гуманітарнага грузу у найбліжэйшай польскай царкве.

У Брэст ён змог прывезьці толькі 24 падарункі. Іх раздалі дзецям прытулку пры сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Грамадзянін Нямеччыны вёз дзецям брэсцкіх прытулкаў цацкі, цукеркі, адзенне, сродкі гігіены. Акрамя таго, у «гуманітарцы» спадара Віганда былі і лекі, сярод іх — болесуцішальныя ін’екцыі для хворых на рак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?