Польшча выканала сваё абяцанне і пералічыла на рахунак Міжнароднага валютнага фонду 8 мільярдаў даляраў.

Дапамагчы МВФ вырашыла таксама Швейцарыя. Яна перадасць арганізацыі 26 мільярдаў даляраў. Пасля таго, як МВФ атрымае сродкі з Варшавы і Берна агульная сума дадатковай падтрымкі фонду складзе 320 мільярдаў.

Большасьць сродкаў складаюць грошы краін еўразоны — 200 млрд. Крысцін Лягард заявіла, што разлічвае на дапамогу і іншых краін — чальцоў МВФ.

50 мільярдаў даляраў пазычыла для МВФ таксама Японія.

Беларусь карысталася крэдытамі МВФ для ратавання эканомікі ад крызісу ў 2008—2010 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?