У цэнтры мегаполіса катастрафічна не хапае зялёных насаджэнняў, а выхлапаў ад аўтатранспарту ўсё больш. Садамі на дахах эколагі пастараюцца хоць неяк палепшыць сітуацыю.

У дэпартаменце прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя адзначаюць, што дахі будынкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці горада, плануецца азеляняць за кошт сталічнага бюджэту.

У свеце такія праекты рэалізуюцца даўно. Да прыкладу, «зялёныя» дахі ёсць у Нью-Ёрку, Чыкага, Лондане, Штутгарце і некаторых іншых гарадах.

Пытанне азелянення дахаў абмяркоўваецца і ў Мінску.
Незвычайны погляд на ландшафтны дызайн быў прадстаўлены мінулай восенню на біенале маладых архітэктараў «Леанарда-2011» — клумбы на даху Камароўскага рынку і Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Аўтар праектаў — архітэктар Аляксандра Баярына. Мяркуючы па ўсім, пакуль яе ідэі не знайшлі падтрымкі ў гарадскіх уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?