Заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху — 2012» запрасілі ў Мінгарвыканкам для ўдакладнення тэхнічных момантаў правядзення акцыі. Сустрэча арганізатараў у сталічнай адміністрацыі прызначана на 10 гадзін 20 красавіка,
паведаміў адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі.

Тым часам афіцыйнага дакумента на дазвол аб правядзенні акцыі пакуль не атрымана. Аднак, паводле слоў Садоўскага, «зыходзячы з фармулёўкі запрашэння, акцыя будзе дазволена». «Хутчэй за ўсё, нам там уручаць дазвол, і мы ўзгоднім з гарадскімі ўладамі нашы дзеянні», — сказаў ён.

Пасля перамоў у Мінгарвыканкаме арганізатары «Чарнобыльскага шляху» маюць намер правесці прэс-канферэнцыю.

Заяўка на правядзенне акцыі 26 красавіка была пададзена 10 красавіка.

Арганізатары просяць дазволіць шэсце з 18.30 да 19.30 ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе яны маюць намер правесці гадзінны жалобны мітынг.
Завяршыць мерапрыемства плануецца ўскладаннем кветак да Чарнобыльскай капліцы каля царквы ў гонар абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых», размешчанай побач з паркам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?