Міністр эканомікі даў параду простаму беларусу, як павысіць свой даход, каб ён мог купіць усё неабходнае для жыцця.
«Гэта відавочна: калі ёсць даляры, перавесці іх у беларускія рублі і пакласці на доўгатэрміновы дэпазіт, — парэкамендаваў міністр эканомікі.— Гэта з пункту гледжання фінансавых аперацый. З гледзішча заробку — працаваць на добрым прадпрыемстве, дзе менеджмент думае пра павышэнне прадукцыйнасці працы, пра ПДК. І, адпаведна, можа плаціць вялікую зарплату.
Па словах міністра, у сярэднім інфляцыя захаваецца на ўзроўні 1,5% у месяц.Да лібералізацыі цэнаўтварэння ў гэтым годзе вяртання не будзе, заявіў Снапкоў, адказваючы на пытанне чытача.
Міністр паабяцаў, што зніклае сацыяльнае малако хутка вернецца на прылаўкі. Ён растлумачыў, што для вытворцы яго вытворчасць глыбока стратна — мінус 40–50% рэнтабельнасці.
«Але з улікам таго, што яно ў структуры вырабленай прадукцыі складае 15–20%, прадпрыемствы свядома ідуць на гэта. У дадзеным выпадку многае залежыць ад сацыяльнай адказнасці дырэктара. …
Мы будзем паступова выраўноўваць кошты.Пакуль жа дырэктарам трэба разумець, што страты варта зачыняць іншымі прадуктамі».
На думку міністра эканомікі, «казаць пра тое, выйшлі мы з крызісу, пакуль складана».
0
0
0
0
0
0