«Адзін з найвялікшых герояў нашага часу, Андрэй Саннікаў, галоўны апанент Аляксандра Лукашэнкі на выбарах у Беларусі ў снежні 2010 года, быў кінуты за краты па сфабрыкаваных абвінавачаннях, а ў мінулую у суботу быў вызвалены, — піша Дэніэл Рундэ ў блогу Foreign Policy. — ЗША і Еўропа захоўваюць санкцыі супраць Беларусі ўжо некалькі гадоў. Магчыма, Лукашэнка выкарыстоўвае вызваленне Саннікава як манеўр, накіраваны на зняцце санкцый», — мяркуе аўтар.

«Лукашэнка кіруе краінай як марыянеткавай дзяржавай зыходзячы з самых нізкіх інстынктаў і прымхаў Уладзіміра Пуціна», — сцвярджае Рундэ. На думку аўтара, «свабодная Беларусь, верагодна, хацела б такой жа замежнай і эканамічнай палітыкі, як у Казахстана, — з магчымасцю ўступаць ва ўзаемадзеянне і свабодна балансаваць паміж Еўропай, ЗША і Расіяй, а не функцыянаваць як даччынае прадпрыемства ў поўнай уласнасці Расіі».

У сярэднетэрміновай перспектыве найлепшым зыходам для Лукашэнкі было б не балатавацца яшчэ на адзін тэрмін у 2015 годзе, а шукаць прытулку ў Маскве, дазволіўшы правесці дэмакратычныя выбары ў Беларусі.

Свабодная Беларусь была б вялікай перамогай для Злучаных Штатаў і Еўропы. Гэтыя выходныя сталі момантам палёгкі і радасці, заключае журналіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?