19 красавіка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі — «Песня пра долю» Янкі Купалы на музыку Уладзіміра Мулявіна.

«Песняры» стварылі рок-оперу паводле Купалавай «Адвечнай песні» 35 гадоў таму.
Сімвалічна, што яе прэзентацыя адбылася на той самай сцэне Філармоніі. Сёлета, да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, рок-оперу вырашана было перастварыць. Ідэя новага прачытання оперы належыць Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Міхаіла Казінца. Праект выйграў грант Фонда прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
Цікава, як спевакі Пётр Ялфімаў і Ян Жанчак справяцца з няпростым заданнем?
У «песняроўскай» версіі вакальную партыю Купалы-аўтара выконваў Уладзімір Мулявін, а партыю цэнтральнага персанажа (абагулены вобраз беларуса — Мужык, Пастушок, Сын, Малады) увасаблялі Леанід Барткевіч і Анатоль Кашапараў. Сёння на сцэне Філармоніі партыю Купалы праспявае Ялфімаў, галоўнага героя — Жанчак.

Рэжысёр новай версіі оперы — Ларыса Сімаковіч. Яе «Госціца» дасць твору харэаграфічнае напаўненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?