У канцылярыі па адміністратыўных справах Маскоўскага раённага суда Мінска паведамілі, што сёння былі разгледжаныя адміністратыўныя справы Маргарыты Лавышык і Крысціны Кумейкі.
Абедзвюм прысудзілі штраф 15 базавых велічыняў (па 1,5 млн руб.) паводле артыкула 17.1 КоАП РБ (дробнае хуліганства).
Нагадаем, што 18 красавіка ў кватэру, дзе Маргарыта Лавышык — дзяўчына аднаго з каардынатараў кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Вячаслава Дыянава — жыве разам са сваёй сяброўкай Крысцінай Кумейкай, уварваліся пяцёра невядомых. Маргарыту, якая размаўляла праз скайп з Дыянавым, схапілі і вывелі з кватэры.
Увесь дзень ніводнае сілавое ведамства не прызнавалася ў тым, што Маргарыта была затрымана.Вядома, што яе камп’ютар старанна праверылі. Была вынята ўся перапіска асабістага характару.
Позна ўвечары дзяўчаты «знайшліся» ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама па завулку Акрэсціна.
0
0
0
0
0
0