20 красавіка а 19-й у Нацыянальным Акадэмічным Вялікім Тэатры Оперы і Балета адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Другога міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае" -- гала-канцэрт «Зоркі сусветнай опернай сцэны» з удзелам салістаў-вакалістаў Еўропы і СНД у суправаджэнні Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова. У выкананні Лаўрэатаў Міжнародных конкурсаў знакамітага італьянскага тэнара, вучня Лучана Павроцці, саліста оперных тэатраў Рыма, Балонні і Генуі Івана Магры, вядучай салісткі Вялікага тэатра Расіі Ганны Аглатавай (сапрана) і Анатоля Сіўко (бас), які выступае на найлепшых еўрапейскіх оперных сцэнах і Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі прагучаць дыяменты сусветнай музычнай класікі, несмяротныя арыі і аркестравыя фрагменты з опер Моцарта, Вердзі, Гуно, Бізэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?