Пытанне аб выдзяленні Беларусі новых траншаў крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС будзе разгледжана ў 20-х чыслах мая ў Астане на пасяджэнні міністраў фінансаў краін СНД і пасяджэнні савета фонду. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын 19 красавіка ў Мінску.

«Думаю, пытанне будзе вырашана станоўча», — адзначыў ён. Першы намеснік міністра фінансаў паведаміў, што ўмовы выдзялення чарговых траншаў «вызначаны праграмай антыкрызісных мер улад Беларусі, і яны выкананы». Прычыны з затрымкай выдзялення новых траншаў крэдыту Амарын назваў «арганізацыйнымі». «Адбыліся змяненні ў кіраўніцтве фонду, памяняўся міністр фінансаў Расіі», — растлумачыў ён.

Амарын таксама адзначыў, што абавязацельствы Беларусі па прыватызацыі дзяржуласнасці на 2,5 млрд. долараў «не зведалі змяненняў». Паводле яго слоў, фонд не патрабуе прадастаўлення Беларуссю адпаведнага спіса прадпрыемстваў.

***

Нагадаем, савет фонду 4 чэрвеня 2011 года ўхваліў выдзяленне Беларусі фінансавага крэдыту на 3 млрд. долараў на падтрымку стабілізацыйнай праграмы ўрада краіны.

У 2011 годзе ЕАБР ажыццявіў перавод двух траншаў крэдыту — на 800 і 440 млн. долараў. У адпаведнасці з зацверджаным раней планам трэці транш у памеры 440 млн. долараў павінен быў быць выдзелены Беларусі не пазней за 28 лютага 2012 года. У студзені эксперты ЕАБР пачалі перамовы з уладамі Беларусі па ўдакладненні стабілізацыйнай праграмы ў межах фінансавай падтрымкі фонду. Мінск планаваў завяршыць перамовы па трэцім траншы крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС да 22 лютага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?